Вітаем Вас на
нашым афіцыйным сайце!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Маларыцкі раённы Сацыяльна-педагагічны цэнтр" ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб сацыяльна-педагагічнай установе, Статутам, які зацвярджаецца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама іншым дзеючым заканадаўствам. Сацыяльна-педагагічны цэнтр аказвае дапамогу дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, непаўналетнім, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, непаўналетнім, прызнаным маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, ахвярам гандлю людзьмі, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі ва ўзросце з 3 да 18 гадоў.